Васіль Быкаў так пісаў у мемуарах “Доўгая дарога дадому” пра сваю аповесць “У тумане” (1988), якая стваралася ім у Доме творчасці ў Нідзе: “Сюжэт “Туману” быў гатовы даўно. Ідэя чалавечай безвыходнасьці нязрушна сядзела ў маёй сьвядомасьці і час ад часу дамагалася рэалізацыі. Некаторыя казалі: пэсымізм, фаталізм, розныя іншыя ўпадніцкія ўплывы. Можа, і так. Але колькі ў людзкім жыцьці здараецца канфліктаў – з сабой ці з грамадзтвам, якія разьвязаць немагчыма. Не паддаюцца ніякім разумным высілкам. І ня толькі ў сытуацыі, калі дабро супрацьстаіць злу. Але і тады, як пісаў Гегель, калі канфлікт ляжыць у адносінах правага з правым. Тое ўжо трагедыя. Як паглядзець, дык усё чалавечае жыцьцё – трагедыя, бо ўсе пачуваюцца правымі. Ніхто ня лічыць сябе вінаватым”  
 
Чытае Андрэй Каляда. 
 
Аўдыякніга выкладзена ў адкрыты доступ Міністэрствам Інфармацыі Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе: http://mininform.gov.by/by/news/aktualna/u-dapamogu-batskam-i-shkolnikam-a-dyyaknigi/ 
 
Кантакты: [email protected]