arrow
podcast

“Телогрейка — мое одеяло”. Бяздомныя ў Беларусі

25.04.2024
Слушайте эпизод на любимых платформах:
  • Apple Podcasts
  • Google Podcasts
  • Spotify
  • Castbox
  • Pocket Casts
  • PlayerFM
  • Overcast
  • Castro
  • RadioPublic

Людзі з досведам бяздомнасці. За што бяздомныя траплюць у месцы зняволення? Як яны там прымусова працуюць? Як людзі, якія сядзелі па палітычных матывах, сустракаліся з бяздомнымі? Як сілавікі ставяцца да бяздомных? І як яны рэпрэсавалі тых, хто бяздомным дапамагаў? І якія ў бяздомных вершы?

У выпуску пачуем праваабаронцу “Вясны” Яны Галаган, якая цікавіцца лёсамі бяздомных; былога палітвязня Аляксандра Бабко, які сустракаў бяздомных за кратамі;  актывісткі “Ежы замест бомбаў” Марыны, якая карміла бяздомных (за што ініцыятыву рэпрэсавалі), і, канешне, галасы саміх бяздомных, і нават іх верш.

“Сілавікі стыгматызуюць людзей з досведам бяздомнасці, — адзначае Яна Галаган.  —  А ўлады Беларусі імкнуцца бяздомных схаваць, не вырашаючы гэтую праблему… Рэжым Лукашэнкі спачатку набіваў сваю руку на бяздомных — і потым у гэтую варонку трапляюць і палітычныя зняволеныя”.