У апошні дзень года, у якасці падарунка пад ялінку, дзялюся з вамі выпускам пра любімыя зімовыя і калядныя кнігі для дзяцей па-беларуску. Віншую і абдымаю кожную і кожнага з вас і зычу цікавага чытацкага 2026-га!
Падтрымаць мяне можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy
Кнігі, пра якія гавару ў выпуску:
- “Мышыныя Каляды”, Антон Францішак Брыль. Ілюстрацыі Лізаветы Лянкевіч. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2022.
- “Калядныя гісторыі”, зборнік. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Пераклад з французскай Кацярыны Маціеўскай.
- “Зай і яблынька”, Генадзь Бураўкін. Ілюстрацыі Валерыі Вілкінай. Выдавец Р.Цымбераў, 2025.
- “Сабака і зорачка”, Святлана Рабава. Ілюстрацыі Кацярыны Бабок. Выдавецтва “Папуры”, 2021.
- “Пра зайца, ваўка і мядзведзя”, Тодар Кляшторны. Ілюстрацыі Кацярыны Сцяжко. Выдавецтва “Славянка”, 2023.
- Кнігі выдавецтва “Коска”: https://www.koskabooks.com/
- “Каляды ў Булербю”, Астрыд Ліндгрэн. Ілюстрацыі Ілон Вікланд. Выдавецтва “Коска”, 2021. Пераклад з шведскай - Надзеі Кандрусевіч.
- “Ліс і Гном”, Астрыд Ліндгрэн. Ілюстрацыі Эвы Эрыксан. Выдавецтва “Коска”, 2021. Пераклад з шведскай - Надзеі Кандрусевіч.
- “Як Воўк пісаў ліст Дзеду Марозу”, Шакці Стааль. Ілюстрацыі Марыянны Барсілон. Выдавецтва “Папуры”, 2025. Пераклад з французскай Кацярыны Маціеўскай.
- “Снежны сон”, Сібіла Делакруа. Выдавецтва “Папуры”, 2025. Пераклад з французскай Кацярыны Маціеўскай.
- “Снежная фея”, Юлія Верамей. Ілюстрацыі Юліі Астрэйка. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2025.
- "Снегурумі", Надзея Ясмінска. Ілюстрацыі Святланы Міхалап.Выдавецтва "Папуры" 2023.
- “Велікодны дзед”, Марк-Увэ Клінг. Ілюстрацыі Астрыд Хен. Выдавецтва"Папуры" 2023. Пераклад з нямецкай Ігара Крэбса.
- “Шчасцік”, Марта Дэмброўска. Ілюстрацыі Ёанны Чарнецкай. Выдавецтва"Папуры" 2025. Пераклад з польскай Наталлі Давыдоўскай.
- “Ледзяны волат”, Сакрыс Тапеліюс. Ілюстрацыі Уладзіслава Пятровіча. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2023. Пераклад з шведскай Алесі Башарымавай.
- "Марта і яе мара пра снег", Ганна Янкута. Ілюстрацыі Ліліі Давыдоўскай. Выдавецтва "Папуры", 2020.
- “Снежная сястра”, Мая Лундэ. Ілюстрацыі Лісы Айсата. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2020. Пераклад з нарвежскай Юлі Цімафеевай.
- "Чарадзейная зіма", Тувэ Янсан. Выдавец Зміцер Колас, 2022. Пераклад з шведскай Алесі Башарымавай.
- “Каляды з Хроснай”, Алена Масла. Ілюстрацыі Уладзіміра Даўгялы. Выдавец Раман Цымбераў, 2025.
- “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, Ян Баршчэўскі. Ілюстрацыі Лізаветы Лянкевіч. Выдавецтва “Папуры”, 2024. Пераклад з польскай Міколы Хаўстовіча.
Smart linkhttps://podcast.ru/e/8trFZEWxF2B
Official sitehttps://rss.com/podcasts/kniznyja-razmovy
Auto-openhttps://podcast.ru/e/8trFZEWxF2B?a
Add podcast to the siteEmbed Podcast


