arrow
podcast

Рыгор Астапеня, Павел Слюнкін. Ці патрэбны Беларусі нейтралітэт і ці магчымы ён увогуле?

09.12.2021
Слушайте эпизод на любимых платформах:
  • Apple Podcasts
  • Google Podcasts
  • Spotify
  • Castbox
  • Pocket Casts
  • PlayerFM
  • Overcast
  • Castro
  • RadioPublic
Беларускі рэжым прапануе выдаліць з Канстытуцыі тэзіс пра імкненне нашай краіны да нейтралітэту ў знешняй палітыцы. Маўляў, у сучасным свеце нейтралітэт немагчымы. Але паводле даследавання, праведзенага Цэнтрам новых ідэй, у беларусаў ідэя нейтралітэту, калі можна сябраваць і з Усходам, і з Захадам, больш папулярная за ідэю адмовы ад гэтага “імкнення да нейтралітэту”. 
 
Чаму беларускі рэжым хоча выкрасліць пункт пра нейтралітэт з Канстытуцыі і на што паўплывае выкрэсліванне гэтага пункта? Што рабіць з адмоўнай рэакцыяй Расіі на жаданне Беларусі імкнуцца да нейтралітэту? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць дырэктар па даследаваннях Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня і аналітык Еўрапейскага цэнтра па міжнародных адносінах Павел Слюнкін.