arrow
podcast

"Такога вы не чулі": Giorgio Fazer з сэтам кампазіцый пра "польскасць"

08.12.2021
Слушайте эпизод на любимых платформах:
  • Apple Podcasts
  • Google Podcasts
  • Spotify
  • Castbox
  • Pocket Casts
  • PlayerFM
  • Overcast
  • Castro
  • RadioPublic
Два гады таму Мінск і Брэст наведала польская каманда Giorgio Fazer. Музыкі Мірон і Матэуш мелі супольныя канцэрты з мінскім праектам JJ.OK. Тады ж хлопцы завіталі і на Еўрарадыё, дзе распавялі пра сваю музыку, у якой яны адказвалі на пытанні, што хаваюцца ў вершах польскіх паэтаў, а таксама сыгралі імправізацыю "Беларускі ранак". 
 
Цяпер Giorgio Fazer займаюцца "польскасцю", распавядаючы ў сваёй музыцы, што хаваецца за гэтым тэрмінам. У Варшаве Еўрарадыё завітала на канцэрт хлопцаў і пагутарыла з імі пра новую музыку, польскія музычныя рэаліі і адкрытасць музыкаў да супрацы з беларускімі творцамі.