arrow
podcast

Вайна – гэта пахі? Як мяняецца чалавек пасля вайны

25.02.2023
Слушайте эпизод на любимых платформах:
  • Apple Podcasts
  • Google Podcasts
  • Castbox
  • Pocket Casts
  • PlayerFM
  • Overcast
  • Castro
  • RadioPublic

На працягу года мы размаўлялі з праваабаронцам “Вясны” Ігарам Казмерчаком, які правёў больш за месяц у Чарнігаве, калі туды зайшлі расійскія войскі.

Нашай мэтай было адсачыць, як мяняецца ўспрыняцце чалавекам вайны. Як трансфармуюцца страхі. Як мяняюцца практыка і быт. Як працуе памяць і псіхіка. І галоўнае — як на гэта ўплывае час.

Мы размаўлялі з Ігарам тройчы:

  •  адразу пасля таго, як ён пакінуў тэрыторыю Украіны,
  • праз тры месяцы пасля гэтага,
  •  амаль праз год пасля пачатку паўнамасштабнай вайны.

Гэтыя размовы і пачуем у новым выпуску праваабарончага падкаста “Вясна прыйдзе”.

Напрыклад, пасля выезду з Украіны Ігар меў трывожны чамаданчык — куды ён паклаў рэчы так, каб іх можна было імгненна забраць.

“Дагэтуль чаманданчык стаіць ці не?”, —  пытаем у Ігара праз год пасля пачатку паўнамасштабнай вайны.

“Зараз толькі з гэтым пытаннем я разумею, што так, сам чамаданык да гэтай пары стаіць, але я пачаў адтуль даставаць рэчы”.

А ў фінале выпуску пачуем, як змяніўся адказ Ігара на пытанне “Што такое вайна?”

Выпуск падкаста прысвечаны гадавіне паўнамасштабнага ваеннага ўторгнення Расіі на тэрыторыю Украіны — 24 лютага 2022 года.

Падтрымайце праваабарончы падкаст “Вясна прыйдзе” на PATREON https://www.patreon.com/spring96