arrow
podcast

Будзе горш, а наколькі – пакуль пытанне: несуцяшальны прагноз для беларускай эканомікі

21.04.2022
Сүйікті платформалардағы эпизодты тыңдаңыз:
  • Apple Podcasts
  • Yandex Music
  • Google Podcasts
  • Spotify
  • Castbox
  • Pocket Casts
  • PlayerFM
  • Overcast
  • Castro
  • RadioPublic

Новы выпуск падкаста "Глыбінны народ" пра эканоміку.

У беларускай эканоміцы не ўсё добра. Нават кепска. Пры гэтым такая сітуацыя назіраецца далёка не першы год і ёй няспынна прадракаюць крах і заняпад. Старыя і новыя санкцыі, знешнеэканамічныя цуды, а цяпер яшчэ і вялікая вайна – ва ўсім гэтым сапраўды няпроста разабрацца.

Дзе мы знаходзімся на сённяшні дзень, што нас чакае ў будучыні і як расійскае ўварванне ва Украіну адаб’ецца на нас усіх? З гэтымі пытаннямі нам дапамог разабрацца старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Зміцер Крук.