arrow
podcast

#26. Пачалася ў 2022-м або ідзе 8 гадоў — вайна на тэрыторыі Украіны. Што варта ведаць беларусам?

28.02.2022
Слушайте эпизод на любимых платформах:
  • Apple Podcasts
  • Google Podcasts
  • Spotify
  • Castbox
  • Pocket Casts
  • PlayerFM
  • Overcast
  • Castro
  • RadioPublic
24 лютага 2022 года кіяўлянін Яўген прачнуўся ў горадзе, які бамбілі. А Руслан хвалюецца менш, чым іншыя: бо ён свой дом страціў яшчэ ў 2014 годзе, у Данецку. Ён стаў “унутрана перамешчанай асобай”. 
“У нас вайна ідзе ўжо восьмы год”— так часта гаварылі украінцы. Тэрыторыя ОРДЛО часова акупавана Расіяй, але гэтая акупацыя “неафіцыйная”. Што прыводзіць да сітуацыі, калі за парушэне правоў чалавека там няма каму адказаць. 
“У Луганскай вобласці я пакінула сваю хату, а цяпер у мяне хочуць адабраць і маю краіну”, — кажа жанчына, якая ўцякла ад ваенных дзеянняў у 2014-м годзе і прыйшла на антываенны мітынг 24 лютага 2022 года — у дзень, калі Расія адкрыта напала на Украіну. 
 
У падкасце гаворым пра правы чалавека ў вайне і на вайне. Пра антываенныя мітынгі, дзе ў адных краінах яны праходзяць свабодна, а ў іншых (дзвюх) за іх затрымліваюць, бо гэта “парушэнне”. Парадаксальна (ці не?), свабоды мірных сходаў няма менавіта ў тых краінах, адкуль ідзе наступ на Украіну. І у якіх граміцца грамадзянская супольнасць для таго, каб на дзеянні дзяржавы ніхто не мог паўплываць.  
Дэзерцірства ці крымінальная адказнасць? Вялікая імперыя ці савецкая акупацыя? Што тут трэба ведаць беларусам і на што звярнуць увагу? Слухаем!