Усё, што магло пайсці не так у працэсе стварэння выпуску – пайшло не так і не туды. Гук дрэнна запісаўся, валіза з камп'ютарам згубілася ў аэрапорце разам з антыдэпрэсантамі, Даша не змагла змантаваць. На мяжы адчаю мы вырашылі не здавацца і пастарацца – мантаж перахапіла Дана, і….
“Нова радасць настала,
Дана падкаст змантавала.
Над лэптопам зорка ясна
На ўвесь інтэрнэт заззяла!”
І вось выпуск гатовы: Дашачка і Даначка разам з госцяй – даследчыцай, фалькларысткай Аленай Ляшкевіч – у новым выпуску абмяркоўваюць Каляды і задаюцца пытаннем, а ці ёсць у свята сэксуальныя канатацыі, а якія, а дзе іх шукаць?
З выпуску вы даведаецеся:
- як каза можа быць сімвалам фертыльнасці?
- што за мужык такі, Цярэшка, і чаму яго жэняць кожны год?
- як варажыць зімой, калі няма ні вянка, ні зёлак?
- што за паразіты запякаюць катоў і чаму хочуць адкусіць ім чэлес?
…і нарэшце, пры чым да ўсяго гэтага чэрці?
Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Цікавыя кніжкі і дадатковыя матэрыялы таксама тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
Ютуб-канал Алены Ляшкевіч: https://www.youtube.com/@Alena_Rosica/