podcast

Адным кадрам S2#4: Нараўлянскі палац. Фотаздымкі як трыгеры гісторыі

25.02.2026
Listen to the episode on your favorite platforms:
  • Apple Podcasts
  • Youtube
  • Spotify
  • Castbox
  • Pocket Casts
  • Overcast
  • Castro
  • RadioPublic

Якія вобразы ў вас выклікае слова «дом»? Чаму часам чужы фотаздымак трыгерыць асабістыя ўспаміны і моцныя адчуванні? А ўяўнае і сапраўднае моцна пераплятаюцца ў агульнай гісторыі?


Разглядаем фотаздымак на вокладцы кнігі «Дом» Андрэя Горвата.

Пагаворым пра тое, як фотаздымкі трыгераць памяць, што дапамагаюць зразумець пра гісторыю і пра саміх сябе ды пра вельмі асабістыя ўзаемаадносіны чалавека і дома. 


Андрэй Горват — беларускі пісьменнік. Яго першая кніга «Радзіва “Прудок”» (2016) стала сапраўдым адкрыццём у сучаснай беларускай літаратуры. У 2020 годзе разам з аднадумцамі Андрэй Горват выкупіў гістарычны палац у Нароўлі і пачаў займацца яго аднаўленнем. Гісторыя палаца і яго жыхароў і асабістая гісторыя аўтара пераплятаюцца ў кнізе «Дом», якая выйшла у 2025 годзе. 


Аўтарка і вядучая праекта – Юлія Ружэчка 

https://www.instagram.com/ruzhechka


ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

https://www.instagram.com/fsh1_platform/

https://www.fsh1.org/


Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:

https://buymeacoffee.com/fsh1


Дзякуй, што слухаеце нас!


Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.