arrow
podcast

Міхаіл Кірылюк. Чым пагражаюць Лукашэнку сведчанні беларускага авіядыспетчара?

09.12.2021
Слушайте эпизод на любимых платформах:
  • Apple Podcasts
  • Google Podcasts
  • Spotify
  • Castbox
  • Pocket Casts
  • PlayerFM
  • Overcast
  • Castro
  • RadioPublic
Беларускі авіядыспетчар даў паказанні польскай паліцыі наконт інцыдэнту з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у аэрапорце “Мінск-2”. Агучаныя факты сведчаць не на карысць беларускага рэжыму. Але і беларускія следчыя з СК не губляюць час дарма — актыўна збіраюць факты “злачынстваў супраць бяспекі чалавецтва” з боку польскіх памежнікаў падчас штурму беларуска-польскай мяжы “турыстамі” на памежным пераходзе “Брузгі”.  
 
Ці прывядуць сведчанні авіядыспетчара да прызнання інцыдэнту з самалётам актам тэрарызму? Якія і для каго наступствы гэта будзе мець? Ці здольны СК Беларусі пакараць Польшчу? Навошта ісці на рэферэндум, калі лічыць галасы не будуць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае юрыст, адказны за пытанні юстыцыі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік па юрыдычных пытаннях Каардынацыйнай рады Міхаіл Кірылюк.