Што новага пачытаць дзецям і з дзецьмі? У гэтым выпуску расказваю пра беларускія навінкі дзіцячай і падлеткавай літаратуры, якія прачытала апошнімі месяцамі і якія лічу вартымі ўвагі.
Падтрымаць падкаст можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy
Дзякуй!
Спіс кніг:
- “Прыкры Крыўс”, Надзея Ясмінска. Ілюстрацыі - Святланы Міхалап. Выдавецтва “Папуры”, 2026.
- “Прыгоды ў зачараваным замку. Гісторыі лісы-кілбасы”, Дар’я Мандзік. Ілюстрацыі аўтаркі. Выдавецтва “Папуры”, 2026.
- “Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын”. Міхась Зуй, Іна Р., Лявон Маліноўскі, Марына Ментусава, Аляксандр Ждановіч, Лявон Вольскі. Ілюстрацыі: Ксенія Лагавая, Яна Каспяровіч, Знічка, Вольга Папова, Лявон Вольскі, Наталка Кукс. Выдавецтва “ByProsvet”, 2025.
- “Патэ гуляе ў футбол”, Тыма Парвэла. Ілюстрацыі - Пасі Піткянэн. Пераклад з фінскай - Юрыя Лашкевіча. Выдавецтва "Гутэнберг", 2026.
- “Я заплятаю косы”, Зэйнаб Боладэл. Пераклад з англійскай - Марыны Дзергачовай. Выдавецтва “Гутэнберг”, 2026.
- “Шчаўкунок і мышыны кароль”, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман. Ілюстрацыі - Святлана Чакурава. Пераклад на беларускую - Алесь Гібок-Гібкоўскі. Выдавецтва “Открытая книга”, 2025.
Smart linkhttps://podcast.ru/e/0tlg87Bw_-j
Official sitehttps://rss.com/podcasts/kniznyja-razmovy
Auto-openhttps://podcast.ru/e/0tlg87Bw_-j?a
Add podcast to the siteEmbed Podcast


